Колер якога няма. TonqiXod

7.00 р.

“Відавочна, мы мусілі запісаць гэты альбом хутчэй, а так працэс расцягнуўся больш чым на год. З аднаго боку, можна сябе лаяць, а з другога – мы атрымлівалі нейкую няўлоўную асалоду. Здаецца, што мы зрабіліся смялейшымі з часоў дэбютніка “Прадмова”: прыняцце дзёрзкіх музычных рашэнняў адбывалася хутка і спантанна, мы меней азіраліся на нейкага міфічнага непадрыхтаванага слухача, бо раней, шчыра кажучы, раскладалі там-сям падушкі бяспекі. Цяпер, калі вам чуецца нешта пухнатае і бяспечнае, значыць, нам падалося, што гэтага вымагае сама музыка.

Мы засталіся вернымі сабе і не намагаліся вычысціць міксы да бляску, не выраўноўвалі кожны ўдар, пастараліся пакінуць трохі жывой гразі і паветра (хаця часам спёртага з-за шчыльнасці гучання і колькасці інструментаў). Мы верым у цікаўнага і ўважлівага слухача, таму вы знойдзеце раскіданыя па ўсёй кружэлцы намёкі, невялікія музычныя жарты, зачэпкі для вуха ды адмысловыя шумы.

Па нашых уласных адчуваннях, гэта больш эксперыментальны альбом, аднак, пасля завяршэння працы над фінальнай песняй «Заратуштра», падумалася, што можна было б і паболей газы шухнуць у гэтае альбомнае вогнішча,” — TonqiXod для 34mag.net.

Найменне

Колер якога нямя

Выканаўца

Фармат

Катэгорыя:
Updating…
  • Няма тавараў у кошыку.

Крама працуе ў тэставым рэжыме — мы абавязкова звяжамся з вамі, калі штосьці пойдзе не так. Dismiss