Эпідэмія ружаў. Вальжына Морт

11.75 р.

“Эпідэмія ружаў” – не проста кніга, пад вокладкай якой сабраныя старыя і новыя вершы Вальжыны Морт. Гэта чарадзейны сад, дзе побач растуць боль і радасць, любоў і вусціш, жорскасць і меланхолія. Сад, у якога няма агарожы, сад, дзе валадараць цені і дзе кожны сам за сябе.

Інтэрв’ю падчас «Эпідэміі ружаў»

«Я не бачу розніцы паміж рэальнасцю і метафарай. Літаратура змешвае памяць і ўяўленне так, што немагчыма адрозніць адно ад аднаго. У нашай прыродзе так і ёсць: памяць не можа існаваць без уяўлення, а ўяўленне не можа існаваць без памяці. Гэтыя два паняцці існуюць разам.

Разам яны шукаюць нейкую форму: літаратурную, музычную, кінематаграфічную. Тут няма розніцы. Наогул паэзію і літаратуру я бачу як навуку. Біялогія чалавека, анатомія чалавека і літаратурная метафара існуюць для мяне ў адной прасторы.

Метафара – гэта не гуманітарная абстракцыя, а элемент навуковага падыходу да свету. Гэта жаданне знайсці матэматычную або фізічную формулу, з дапамогай якой мы скажам: «Я – гэта ты», «Ты – гэта кніга», «Кніга – гэта паліца кніг», «Паліца – гэта дрэва, з якой яна зроблена, а дрэва – гэта я». Мы ўсе звязаныя адной формулай: розныя рэчы ствараюць асобную прастору, дзе яны могуць быць адным, застаючыся пры гэтым сабою».

Інтэрв’ю цалкам…

Аўтар

Найменне

Эпідэмія ружаў

ISBN

9786098213072

Выдавецтва

Год выдання

2017

Вокладка

Мяккая вокладка

Колькасць старонак

100

Рэдактар

Катэгорыя:
Updating…
  • Няма тавараў у кошыку.

Крама працуе ў тэставым рэжыме — мы абавязкова звяжамся з вамі, калі штосьці пойдзе не так. Dismiss