Палітыка прыватнасці і cookie

Палітыка збору і апрацоўкі персанальных дадзеных

Калі вы пакідаеце на сайце замову, «Кнігарня Логвінаў» (прыватнае прадпрыемства «СіДжэйВі-сэрвіс») атрымлівае ад пакупнікоў персанальныя дадзеныя і апрацоўвае іх. Гэты артыкул апісвае, якія менавіта дадзеныя мы збіраем і якім чынам апрацоўваем.

Асноўныя прынцыпы

Мы забяспечваем канфідэнцыяльнасць персанальных дадзеных і прымаем усе магчымыя меры для іх абароны. У некаторых выпадках мы працуем з партнёрамі і перадаем ім гэтыя дадзеныя. Мы не перадаем дадзеныя партнёрам, калі сумняемся ў іх прынцыпах аховы дадзеных, альбо калі ведаем, што гэтыя прынцыпы сур’ёзна адрозніваюцца ад тых, што акрэсленыя ў гэтым артыкуле.

Якія персанальныя дадзеныя мы збіраем і навошта

Імя, прозвішча, IP. Гэтыя дадзеныя неабходныя для вашай ідэнтыфікацыі падчас афармлення замовы. Напрыклад, вы замовілі кнігу з дастаўкай поштай. Каб ніхто іншы не змог забраць вашу пасылку, на ёй пазначаецца ваша імя і прозвішча. Супрацоўнікі пошты папросяць вас паказаць ідэнтыфікацыйны дакумент (пашпарт, ID-карту), каб упэўніцца, што пасылка прызначаецца менавіта вам.

Адрас дастаўкі. Гэтыя звесткі неабходныя для таго, каб адправіць вашу замову. Калі вы забіраеце замову самастойна, вы можаце не пазначаць свой адрас.

Нумар тэлефона. Нумар тэлефона патрэбны для таго, каб мы маглі аператыўна з вамі звязацца, калі ўзнікнуць нейкія пытанні па вашай замове. Апрача таго, нумар тэлефона атрымальніка — абавязковы рэквізіт падчас адпраўкі пасылкі па Беларусі накладной платай.

Емэйл-адрас. На электронную пошту мы высылаем паведамленні, якія сведчаць пра статус вашай замовы, а таксама рахункі на аплату. Мы можам захоўваць нашу з вамі перапіску.

Вашы правы

Права на доступ. Вы маеце права ведаць, якія дадзеныя мы збіраем, якім чынам ажыццяўляем іх апрацоўку і якім асобам перадаем.

Права на выпраўленне. Па вашым патрабаванні мы выправім любыя недакладнасці ў вашых персанальных дадзеных, альбо дапоўнім іх.

Права на забыццё. Па вашым патрабаванні мы выдалім усе вашы персанальныя дадзеныя.

Права на перанос дадзеных. Вы можаце атрымаць ад нас копію ўсіх сваіх персанальных дадзеных і перадаць іх трэцім асобам без любых абмежаванняў з нашага боку.

Калі вы лічыце, што мы парушылі вашы правы, вы можаце напісаць нам на адрас privacy@lohvinau.by. Мы зробім усё магчымае, каб выправіць сітуацыю.

Трэція асобы

Мы перадаем персанальныя дадзеныя абмежаванаму колу трэціх асобаў. Напрыклад, вашыя дадзеныя перадаюцца аператару паштовай сувязі, які ажыццяўляе дастаўку пасылкі, альбо банку-эквайеру, які праводзіць вашу аплату. Таксама мы можам перадаць персанальныя дадзеныя праваахоўным органам Рэспублікі Беларусь, калі атрымаем адпаведны запыт.

Мы ніколі не перадаем персанальныя дадзеныя трэцім асобам, калі гэта наўпрост не звязана з апрацоўкай канкрэтнай замовы ў інтэрнэт-краме і не з’яўляецца неабходным.

Дзе і як збіраюцца і апрацоўваюцца персанальныя дадзеныя

Персанальныя дадзеныя збіраюцца і апрацоўваюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Персанальныя дадзеныя захоўваюцца да таго моманту, як вы папросіце іх выдаліць. Напішыце нам, і мы выдалім вашы дадзеныя.

Як мы выкарыстоўваем cookie

«Кнігарня Логвінаў» (прыватнае прадпрыемства «СіДжэйВі-сэрвіс»), як і большасць сайтаў у інтэрнэце, выкарыстоўвае cookie: гэта дапамагае нам сачыць за даступнасцю сайта для пакупнікоў і аналізаваць, што мы робім не так і куды развівацца. Гэты артыкул апісвае, як менавіта мы выкарыстоўваем cookie — і што з гэтым можна зрабіць.

Што такое cookie?

Калі вы заходзіце на наш сайт, на вашым кампутары захоўваецца невялічкі фрагмент гэтага сайта. Гэты фрагмент і ёсць cookie.

Якія cookie мы выкарыстоўваем і навошта

Cookie для ідэнтыфікацыі на сайце: пры дапамозе cookie мы запамінаем вас, калі вы ўвайшлі на сайт са сваім логінам і паролем — гэта дае вам магчымасць не уваходзіць на сайт наноў кожны раз, як вы яго пакідаеце. Таксама гэтыя cookie выкарыстоўваюцца для таго, каб у кошыку захоўваліся даданыя вамі тавары пакуль вы праглядаеце старонкі сайта.

Cookie для статыстыкі: мы выкарыстоўваем некалькі сістэм для збора статыстыкі — нам важна разумець, як пакупнікі паводзяцца на сайце. На падставе гэтых дадзеных мы разумеем памер нашай аўдыторыі, а таксама што мы робім слушна, а што не. Мы збіраем статыстыку праз партнёраў — Google Analytics і Yandex Metrika.

Калі вы не хочаце выкарыстоўваць cookie

Вы можаце адключыць іх у наладках прыватнасці вашага браўзэра. Важна разумець, што наладкі прыватнасці трэба змяніць ва ўсіх браўзэрах, якімі вы карыстаецеся — на ўсіх кампутарах і тэлефонах. Калі вы адключыце cookie, некаторыя функцыі нашага сайта могуць працаваць некарэктна, альбо не працаваць зусім.

Абнаўленне…
  • Няма тавараў у кошыку.

Крама працуе ў тэставым рэжыме — мы абавязкова звяжамся з вамі, калі штосьці пойдзе не так. Dismiss