Умовы аплаты і дастаўкі

Як зрабіць замову?

У раздзеле «Крама» знайдзіце тавар, які вам падабаецца, і націсніце «Дадаць у кошык». Калі вы хочаце, вы можаце працягнуць выбар і дадаць у кошык столькі тавараў, колькі пажадаеце.

Калі вы скончыце, на старонцы «Кошык» вы можаце паглядзець спіс пакупак і, калі гэта неабходна, скарэктаваць яго.

Калі ўсё скончана, трэба націснуць кнопку «Афармленне замовы». Вам будзе прапанавана ўвесці свае кантактныя дадзеныя, а таксама выбраць спосаб дастаўкі і аплаты. Калі вы маеце купон са зніжкай, вы можаце скарыстаць яго на гэтым этапе.

Пасля таго, як вы націсніце кнопку «Размясціць замову», на ваш емэйл будзе дасланы ліст з нумарам і дэталямі замовы, а мы звяжамся з вамі самым бліжэйшым часам.

Калі ў вас узніклі нейкія складанасці, вы заўжды можаце патэлефанаваць нам:
+375 17 290-63-06.

Дастаўка

Поштай

Мы адпраўляем кнігі поштай ў любую кропку Беларусі і ўсяго свету.

Самастойна

Вы можаце забраць замову самастойна па адрасе пр-т Незалежнасці 37А, Мінск.

Аплата

Гатоўкай або карткай (падчас атрымання)

Вы можаце аплаціць пакупку гатоўкай або карткай кур’еру — калі вы выбралі кур’ерскую дастаўку, альбо прадаўцу ў нашай краме — калі вы забіраеце замову самастойна.

Калі вы выбралі дастаўку накладной платай, вы зможаце аплаціць замову гатоўкай або карткай падчас атрымання пасылкі ў аддзяленні пошты.

АРІП «Разлік» (ЕРИП)

Каб аплаціць пакупку ў інтэрнэт-банкінгу альбо інфакіёску, трэба выбраць:

→ Система «Расчёт» (ЕРИП)
→→ Интернет-магазины/сервисы
→→→ B
→→→→ bookstore.lohvinau.by

Затым трэба ўвесці нумар замовы, праверыць карэктнасць інфармацыі і аплаціць рахунак.

Таксама пакупку можна аплаціць на пошце ці ў банку. Для гэтага трэба сказаць аператару аб неабходнасці аплаты праз АРІП «Разлік», назваць нумар паслугі 4446361, а таксама назваць нумар замовы.

Аплата карткай на сайце

Каб аплаціць пакупку банкаўскай карткай, падчас афармлення замовы трэба выбраць варыянт «Visa, MasterCard, Белкарт».

Пасля націску кнопкі «Замовіць» вам будзе прапанавана ўвесці дадзеныя сваёй банкаўскай карткі: нумар, тэрмін дзеяння і CVC-код. Звяртаем вашую ўвагу, што мы не захоўваем дадзеную інфармацыю.

Пасля паспяховай аплаты вы пабачыце адпаведнае паведамленне.

Увага! Калі ваша картка выпушчана банкам за межамі Беларусі, аплата будзе дазволена толькі ў тым выпадку, калі ў вас падлучана тэхналогія 3-D Secure.

Зварот тавару

Друкаваныя выданні, а таксама кампакт-дыскі і іншыя носьбіты інфармацыі (апрача герметычна запакаваных) добрай якасці вярнуць немагчыма.
Падстава: Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2002 № 778

Разам з тым, тавары з бракам (напрыклад, тыпаграфскі брак у кнізе) мы мяняем на аналагічны тавар, альбо вяртаем грошы.
Падстава: Закон Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў»

Калі вы набылі тавар з бракам, калі ласка, звяжыцеся з намі.

Так выглядае наш чэк

Чэк СіДжэйВі-сэрвіс

Абнаўленне…
  • Няма тавараў у кошыку.