Сябры!

У бліжэйшыя дні на замовіць кнігі праз сайт немагчыма.

Прыносім самыя шчырыя прабачэнні!

Разам з тым, Кнігарня Логвінаў па-ранейшаму працуе
з 12:00 да 22:00 без выходных, чакаем вас у госці.

Беларускі тэатр 1920-1930-х: Адабраная памяць. Андрэй Масквін

Кніга Андрэя Масквіна “Беларускі тэатр 1920-30-х: адабраная памяць” для нашага кантэксту ўнікальная. Гэта першае выданне, у якім не проста здзейсненая спроба рэканструкцыі беларускага тэатра перыяду ягонага прафесійнага станаўлення. У кнізе ўпершыню паўстае шмат імёнаў і падзей, якія ў савецкі перыяд былі выкрасленыя з нашай культурнай памяці. Крок па кроку рэканструюючы падзеі той пары, аўтар звяртаецца да крыніцаў, доўгія часы недаступных для даследчыкаў, такім чынам вяртаючы беларускаму тэатру ягоную памяць і гісторыю. Гэта той тэатр — па-сапраўднаму сучасны, авангардны і жывы, — які мог бы адбыцца, але трапіў пад нож рэпрэсіўнай машыны, маштаб дзейнасці якой для нашай культуры стаўся катастрафічным. Але памяць магчыма адрадзіць. Дзякуючы кнізе мы можам успомніць і вярнуць у гісторыю імёны людзей, чыімі намаганнямі фармавалася нашая культурная ідэнтычнасць, і з упэўненасцю сказаць: гэтыя высілкі не былі дарэмнымі.

Аўтар

Найменне

Беларускі тэатр 1920-1930-х: Адабраная памяць.

ISBN

9786098147759

Выдавецтва

Год выдання

2016

Вокладка

Мяккая вокладка

Колькасць старонак

438

Рэдактар

Пераклад

Катэгорыя:
Абнаўленне…
  • У кошыку няма тавараў.