Смерць у Венецыі. Томас Ман

22.30 р.

Томас Ман (1875–1955) — стваральнік «інтэлектуальнага рамана», лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1929 года. Ён вядомы найперш сваімі эпічнымі творамі — “Будэнброкі”, “Доктар Фаўстас”, “Чароўная гара”. Але быў бясспрэчным майстрам і ў навелістычным жанры. Найлепшыя яго навелы з’яўляюцца ўзорамі глыбокага псіхалагізму, дзівоснай гармоніі нацыянальнага і агульначалавечага, сацыяльнага і ўніверсальнага. Сярод твораў кароткай прозы Мана ёсць сапраўдныя шэдэўры. Да іх адносяцца перш за ўсё “Трыстан”, “Тоніа Крэгер” і “Смерць у Венецыі”, якія публікуюцца ў гэтай кнізе. Усяго пад адной вокладкай сабраныя чатырнаццаць навел і апавяданняў і прамова пісьменніка на ўручэнні Нобелеўскай серыі. Пераклады былі зроблены Уладзімірам Папковічам непасрэдна для гэтага выдання.
Томас Ман і сёння, праз шэсцьдзясят гадоў пасля смерці, уваходзіць у лік найвядомейшых нямецкіх аўтараў, нароўні з Гётэ, Шылерам, Гесэ. А калі падчас Другой сусветнай вайны (Ман з прыходам Гітлера да ўлады пакінуў Германію) пісьменнік выехаў у ЗША, яго запрасілі весці адтуль па радыё антыфашысцкія перадачы для нямецкіх слухачоў. На той час Ман быў самым аўтарытэтным чалавекам для немцаў.
“Смерць у Венецыі” выйшла ў нобелеўскай серыі Noblesse oblige. Раней пабачылі свет “Голад” Кнута Гамсуна і “Каханне падчас халеры” Габрыеля Гарсіі Маркеса.

Няма ў наяўнасці

Вага 420 g
Аўтар

Найменне

Смерць у Венецыі

ISBN

9789857165872

Выдавецтва

Серыя

Год выдання

2018

Вокладка

Цвёрдая вокладка

Колькасць старонак

392

Пераклад

Катэгорыя:
Абнаўленне…
  • У кошыку няма тавараў.